Дзевяноста першы год – страна ў прастрацыі:
Зноў адбылося адраджэнне нацыі.
Зноў падымаецца сцяг беларускі –
Бела-чырвона-белы, а не які-небудзь рускі.
Раптам разваліўся саюз рэспублік савецкіх,
Ён доўга трымаўся, як гарэх грэцкі,
Але не вытрымаў націску дэмакратыі –
У мінулым апынуліся камуністы і іх партыя.
Але хутка з’арыянтаваліся былыя таварышы –
Пачалі пладзіцца, як галімыя апарышы
У кучы дзярма. Пачалася барацьба.
А! За трон краіны змагалася братва.
Некалькі год рубілісь пацаны да крыві,
Але вырашыць праблему ніяк не маглі.
У рашучы момант з’явіўся рыцар з глубінкі –
Ён нясе нам шчасце пад міліцыянцкія дубінкі!
refrain:
Гэта наш бацька, гэта наш прэзідэнт!
Гэта наш бацька, Yo! Народны агент.
Гэта наш бацька, гэта наш прэзідэнт!
Гэта наш бацька, Yo!
Змянілася ўсё. Усё перамянілася –
Што не была прапіта – тое прапілася,
Што не прадавалася – тое прадалі,
Але ніякай стабільнасці не атрымалі.
Спрабавалі пазбавіць народ гісторыі й мовы –
У выніку атрымалі герб і сцяг новы.
Не то саюзны, не то камуністычны,
Але ўвогуле непатрыятычны.
Тое, што мы робім у свеце –
Увогуле не разумее ніхто на планеце!
Нашы знешнія сувязі настолькі шматбаковы!
Мы здольны з тэррарыстамі весці перамовы,
У той жа момант атрымоўваць гатовы
Крэдыты ад шушары рознакаляровай.
Хто? Хто яшчэ можа так сабе весці?
Як павук сваю павуціну плесці?
refrain.
Ён, толькі ён здолен дзень і ноч працаваць,
Навале з Захаду супрацьстаяць,
Трымаць народ у трывалым стане,
Не шукаць шчасця на дне стакану!
Толькі бацька можа станоўча ўплываць
На разбэшчанную моладзь, тваю маць!
Прапанаваць добрыя й станоўчыя законы,
Не ждаць дапамогі з-за кардону.
Толькі за яго пойдзе народ,
А галімай інтылегенцыі – дубінку ў рот!
Усе ведаюць добра – бацька не врот!
Нават яйкі дзе толькі магчыма адшукае.
Ён мае вялізарны аўтарытэт,
Бо ён з народа, а не які-небудзь эстэт.
Гэта Цар, гэта Цэзар, да ён круча бога,
Да лепшага жыцця вядзе нас кароткай дарогай!
refrain.
(Менск, 2002)





Добавить комментарий